Schloss Wiepersdorf – творча-даследчая стыпендыя і рэзідэнцыя, Германія
Для літаратараў, мастакоў, кампазітараў, даследчыкаў і інш. творцаў, тры месяцы ў 2024.
Культурны фонд Schloss Wiepersdorf запрашае культдзеячаў на рэзідэнцыі.
Кандыдаты павінны прайсці мастацкі ці акадэмічны курс навучання, працаваць над доктарскай ступенню ці мець шматгадовы досвед у мастацкай прафесіі.
Ад усіх заяўнікаў патрабуецца валоданне нямецкай ці англійскай мовай.
Schloss Wiepersdorf прапануе:
- пражыванне
- харчаванне
- стыпендыю 1200 EUR / месяц
- вытворчыя выдаткі 480 EUR
- студыя пры наяўнасці месцаў (для мастакоў)
- візавыя выдаткі.
Дэдлайн: 15 красавіка.