Soft Data and Common Wares — міждысцыплінарная творчая рэзідэнцыя ў Вашынгтонскім універсітэце, ЗША

Творцаў розных дысцыплін запрашаюць паразважаць пра лічбавую працу, гендэр і цела, гукавыя тэхналогіі. Арганізатары прапануюць праезд, пражыванне, ганарар і іншае.

Soft Data and Common Ware – праект міждысцыплінарнага супрацоўніцтва паміж лабараторыяй электроннага тэкстылю DXARTS Softlab і студыяй даследаванняў інтэрактыўнага дызайну Studio Tilt. Творцаў запрашаюць стварыць міждысцыплінарныя праекты на тэмы гендэра і цела, лічбавай працы, гукавых тэхналогій і г.д.

  • Калі: 1 месяц у інтэрвале 1 красавіка – 30 чэрвеня 2024.
  • Для каго: творцы розных дысцыплін.

Арганізатары прапануюць:

  • ганарар 3000 USD,
  • праезд да 650 USD,
  • пражыванне да 2000 USD,
  • агульную працоўную прастору і дасяг да вытворчага абсталявання,
  • невялікі бюджэт на матэрыялы,
  • выставачную прастору. 

Дэдлайн: 1 кастрычніка. Даведацца больш і падаць заяўку.