Стыпендыі для старшакласнікаў з Беларусі ў міжнародных каледжах UWC

Запрашаем неабыякавых, свядомых і актыўных маладых беларусаў падацца на конкурс стыпендыяў United World Colleges.

Умовы:

  • Навучанне ў каледжах на англійскай мове, доўжыцца 2 гады па праграмме International Baccalaureate
  • На конкурс прымаюцца падлеткі з датай нараджэння ў жніўні 2005 – верасні 2007
  • Конкурс праходзіць у 3 туры цалкам анлайн

Фіналісты адбору атрымліваюць стыпендыі на навучанне ў адпаведнасці з фінансавай патрэбай сям’і. Больш інфармацыі на сайце адборачнай камісіі.

Дэдлайн: 25 лістапада. Падаць заяўку.