Technarte — канферэнцыя па лічбавым мастацтве ў Більбаа, Іспанія
Technarte дазваляе творцам, даследчыкам і тэхнолагам з усяго свету сустрэцца, каб падзяліцца сваім бачаннем зліцця мастацтва і тэхналогіяў у сяброўскай атмасферы. Запрашаюць у якасці спікераў.
Тэмы, якія цікавяць:
- мастацтва дадзеных,
- біямастацтва,
- робататэхнічнае мастацтва,
- новыя медыя,
- мастацтва штучнага інтэлекту,
- мода і тэхналогіі,
- імерсіўнае і віртуальнае асяроддзе,
- генератыўнае мастацтва,
- інтэрактыўная архітэктура.
- Для каго: творцы і даследчыкі_цы, якія займаюцца тэхналогіямі ў мастацтве.
- Калі: 24 траўня 2024 года.
Арганізатары прапануюць:
- пакрыццё транспартных выдаткаў да 300 EUR,
- пропуск на канферэнцыю,
- харчаванне і кава-брэйкі.
Дэдлайн – 24 лістапада. Даведацца больш і падаць заяўку.