Test

Бабруйская гарадская габрэйская суполка запрашае на выставу прысвечаную Праведніку Народаў Свету і шведскаму дыпламату – Раулю Валенбергу.

72
Сацыялка

Бабруйск на старых паштоўках. Ці добра ты ведаеш гісторыю роднага горада?

Гэты тэст па гісторыі Бабруйска склаў краязнаўца і калекцыянер, бабруец Віталь Мурашкевіч. Пытанні ў ім не самыя простыя, але вельмі цікавыя – у іх утрымліваюцца факты, якія пераконваюць: гісторыя нашага горада – неверагодна захапляльная. Паколькі Віталь збірае бабруйскія паштоўкі, то тэст ён заснаваў на іх. У кожным пытанні ты ўбачыш выяву горада на паштоўцы – старой ці сучаснай. Правер сябе – наколькі ты пазнаеш Бабруйск на старых фота і ці сапраўды добра ведаеш яго гісторыю? Распавядзі нам пра свае вынікі на нашай старонцы ў Інстаграме. Ці ўсе пытанні былі для цябе простымі? Магчыма, некаторыя здзівілі і дзякуючы ім ты даведаўся пра штосьці новае?

1 / 8

Бабруйск смела можна назваць «паштовачным» горадам. Вядома каля 100 паштовак з гарадскімі відамі, выдадзеных да 1917 года, аднак найбольшай папулярнасцю ў фатографаў і месцічаў карысталася вуліца, якую ты бачыш на фотаздымку. Якую назву яна насіла да рэвалюцыі 1917 года?

Сацыялка
Фота: асабісты архіў Віталя Мурашкевіча

2 / 8

На дарэвалюцыйнай паштоўцы захаваўся першапачатковы выгляд адзінага на сённяшні дзень дзеючага касцёла ў горадзе. Ён названы ў гонар:

касцёл
Фота: асабісты архіў Віталя Мурашкевіча

3 / 8

Бабруйску пашчасціла мець шмат творцаў, якія ўславілі горад у мастацтве і літаратуры. Хто з'яўляецца аўтарам аповесці «Ўніз па Шашэйнай?»

Вуліца Шашэйная
Вуліца Шашэйная на старой паштоўцы. Фота: асабісты архіў Віталя Мурашкевіча

4 / 8

Малюнак архітэктара Змітра Мурашкі з сучаснага набора паштовак Людмілы Кіслёнак адлюстроўвае сучасны стан адзінага захаванага будынка «дакрэпаснога» горада – езуіцкага касцёла 1747 года. Некалі ён выкарыстоўваўся як:

Езуіцкі касцёл у Бабруйску 1747 года. Аўтар малюнка: Зміцер Мурашка

5 / 8

Бабруйская крэпасць доўгі час уваходзіла ў лік «буйнейшых у Еўропе». Хто з манархаў Расейскай імперыі прыняў рашэнне будаваць на правым беразе Бярэзіны цытадэль?

Бабруйская крэпасць
Бабруйская крэпасць на старой паштоўцы. Фота: асабісты архіў Віталя Мурашкевіча

6 / 8

Шыкоўная гасцініца «Бярэзіна і Еўрапейская» стала першым цагляным будынкам па-за крэпасцю. Карл Незабытоўскі атрымаў асобны дазвол на яе будаўніцтва, бо:

Гасцініца
Гасцініца «Бярэзіна і Еўрапейская» у Бабруйску на старой паштоўцы. Фота: асабісты архіў Віталя Мурашкевіча

7 / 8

Бабруйск часта пакутаваў ад наступстваў пажараў. Асабліва разбуральнымі былі пажары ў пачатку ХХ стагоддзя. У 1903 годзе было пабудаванае дэпо пажарнага таварыства. Яно ніколі не мяняла сваіх «жыхароў», купец Фрыдлянд арандаваў там другі паверх для:

пажарнае дэпо
Дэпо пажарнага таварыства ў Бабруйску на старой паштоўцы. Фота: асабісты архіў Віталя Мурашкевіча

8 / 8

Перад табой выгляд горада да пабудовы Бабруйскай крэпасці. Гэтая падзея карэнным чынам змяніла аблічча Бабруйска. А ці зможаш ты сказаць, хто быў аўтарам плана цытадэлі?

Крэпасць
Бабруйск да пабудовы крэпасці. Фота: асабісты архіў Віталя Мурашкевіча