Тhe Ligeti Centre — творча-даследчая рэзідэнцыя для творцаў, што працуюць з гукам і мультымедыя

Удзельнікам Тhe Ligeti Centre прапануюць цалкам абсталяваную студыйную прастору, якая дае шэраг магчымасцей для стварэння і выканання імерсіўнага гуку, эксперыментаў з рухам і г.д.

Цэнтр Лігеці (Гамбург, Германія) – нядаўна створаная мастацка-навуковая ўстанова, мэта якой з’яўляецца аб’яднанне мастацтва, навукі і інавацый. Рэзідэнцыя стане адкрытай творча-даследчай прасторай і пляцоўкай для прэзентацый. 

  • Для каго: творцы і даследчыкі(цы), якія працуюць з гукам і мультымедыя.
  • Калі: ліпень – верасень. 

Арганізатары Тhe Ligeti Centre прапануюць стыпендыю 1200 EUR / месяц, пражыванне і тэхнічную падтрымку.

Дэдлайн 17 лютага. Даведацца больш і падаць заяўку.