Тролі і боты сучаснага свету: як іх распазнаць і ці варта ўступаць з імі ў размову?

Сёння значную частку інфармацыі мы атрымліваем праз сацсеткі. Там жа мы шмат камунікуем, бо гэтыя платформы даюць магчымасць пракаментаваць амаль любыя падзеі, навіны. Але далёка не ўсе дыялогі праходзяць як ветлівы абмен думкамі, бо не ва ўсіх удзельнікаў размовы мэта – выказаць сваё меркаванне.

Часта гэтыя мэты зусім іншыя – прасунуць фэйкавыя навіны, прапаганду, спасылкі з фішынгавымі праграмамі і іншымі вірусамі, справакаваць на сварку, выцягнуць асабістую інфармацыю і т.п. Робяць гэта зазвычай так званыя тролі ці боты.

Тлумачым, што гэта за яны і як з імі змагацца, а дакладней – распазнаць і ігнараваць.