Выстава Віктара Кнаруса “Осколки хрустального мира”

На выставе Віктара Кнаруса прадстаўленыя творы апошніх двух гадоў творчасці.

На гэтай выставе агульная танальнасць творчасці змянілася, набыла драматычнае гучанне. Назва – “Осколки хрустального мира” – выбрана Кнарусам не выпадкова. Крохкі свет мастака рассыпаўся на дробныя аскепкі і зараз кожны кавалачак ззяючага шкла адлюстроўвае, нібы люстэрка, часціну яго пачуццёвай памяці. Не выпадкова ў экспазіцыі 44 маляўнічыя мініяцюры, падобныя крыштальным пырскам і кожная ўтрымлівае штосьці важнае для аўтара. Ва ўласцівай манеры мастак уключыў у назвы большасці твораў кароткія паэтычныя радкі, па стылістыцы блізкія да японскіх хоку.

  • Дзе: выставачная заля музею г. Бабруйска, вул. Сацыялістычная, 100
  • Калі: з 10:00 да 19:00 (выходны панядзелак, аўторак)

Падрабязнасці па тэлефоне 73-28-08.