Ways of Repair: ‘Loss and Damage’ — творча-даследчая онлайн-рэзідэнцыя
Запрашаюць да рэалізацыі новых або існуючых мастацкіх даследчых праектаў, звязаных са стратамі і пашкоджаннямі. Асабліва цікавіць, якую шкоду кліматычны крызіс наносіць культуры і спадчыне, ідэнтычнасці і здароўю.
На працягу праграмы мастакам і куратарам будзе аказана ментарская падтрымка, магчымасць дыялогу з іншымі дзеячамі культуры і грамадскімі актывістамі. Праграма будзе ўключаць тры семінары і сімпозіум.
- Для каго: творцы розных дысцыплін і куратары_кі.
- Калі: студзень 2024 – студзень 2025.
- Арганізатары прапануюць стыпендыю 10 000 GBP (11 500 EUR).
Дэдлайн 12 лістапада. Даведацца больш і падаць заяўку.