Wild Space — конкурс-рэзідэнцыя на архітэктурны праект у Эстоніі

На Wild Space шукаюць архітэктурны праект для прасторы ў цэнтры выставаў. 

У цэнтры выставаў размешчаная зона адпачынку, дзе наведвальнікі могуць адпачыць пасля шпацыру ці выпіць кавы. Арганізатараў конкурсу Wild Space цікавіць творчае вырашэнне, якое забяспечыла б наведвальнікам прыемную зону адпачынку і падаравала б ім унікальны прасторавы досвед.

  • Для каго: архітэктары(кі) і урбаністы(кі). 
  • Калі: 22 красавіка – 12 траўня 2024 года. 

Арганізатары Wild Space прапануюць:

  • ганарар 5000 EUR;
  • праезд да 250 EUR;
  • пражыванне;
  • вытворчы бюджэт да 2000 EUR.

Дэдлайн – 21 студзеня. Даведацца больш і падаць заяўку.