Workout: трэніроўкі асабістай устойлівасці ў часы нявызначанасці

ProWomen By запускае новы праект, які дапаможа зарадзіцца энэргіяй, адаптавацца да нявызначанасці і пераменаў, справіцца з выгараннем, стрэсам і захаваць цікавасць да таго, што вы робіце.

Вас чакае серыя бясплатных вэбінараў з псіхолагамі і анлайн-група падтрымкі, дзе можна працягнуць трэніраваць навыкі ўстойлівасці.

Праграма Workout:

  •  15 лютага ў 19:00 «Унутраная апора. Самаацэнка vs самаспачуванне». Разбярэмся, як падтрымаць сябе ў складанай сітуацыі, як прымаць рэальнасць і развіваць навык беражлівых адносін да сябе.
  •  3 сакавіка ў 19:00 «Стрэс і трывога нявызначанасці». Пагаворым пра стратэгію паводзін і адаптацыю да зменлівых умоў жыцця.
  •  14 сакавіка ў 19:00 «Матывацыя і прадуктыўнасць у складаныя часы». Гэты вэбінар дапаможа знайсці ўнутраныя апоры, каб працягваць рухацца да сваіх мэтаў.
  •  30 сакавіка ў 19:00 «Выгаранне і ўплыў крызісаў на жыццё». Абмяркуем уплыў інфармацыйнай перагружанасці і даведаемся, як вывесці сябе са стану выгарання, не пагоршыць яго.

У форме рэгістрацыі можна выбраць адно або некалькі мерапрыемстваў.

Вывучайце праграму Workout і рэгіструйцеся па спасылцы на сайце ProWomen By. Час пачатку ўсіх мерапрыемстваў указаны па Мінску.